навіны
Хацеў збегчы ад усіх
Валанцёры адшукалі ў лесе пад Ельскам мужчыну, які знік 3 месяцы таму
ФОТА


Фота — gomel.today
20 ліпеня 60-гадовы Сцяпан Хамутоўскі пайшоў з дому і прапаў. Мужчыну шукалі і сваякі, і міліцыянты — па факце знікнення завялі крымінальную справу.

Тры месяцы навінаў не было. Але 11 кастрычніка валанцёры гомельскага пошукава-выратавальнага атрада «Сімуран» паведамілі, што мужчына жывы. Хамутоўскага знайшлі ў лесе пад Ельскам, паведамляе Gomel.today.

Па словах валанцёраў, мужчына «хацеў збегчы ад усіх» і хаваўся ў лесе. Праўда, дзе ён там жыў, невядома, яго жытло не знайшлі. У выніку Хамутоўскага перадалі сястры.
Наша Ніва

Made on
Tilda