Алесь Анціпенка – беларускі філосаф, медыя-аналітык, аўтар кнігі «Быць прысутным» (2012), адзін з заснавальнікаў Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў, былы кіраўнік «Беларускага калегіюму».
Пяць гадоў таму спадар Алесь з'ехаў з Мінска на лецішча, што ў Смалявіцкім раёне. Там нарадзілася яго новая кніга
«Прыпадобніўшыся да насарога». Назва кнігі – частка рэфрэну будысцкай «Кхагавісана суты», які цалкам гучыць так:
«Ідзі адзін, сваім шляхам, прыпадобніўшыся да насарога».