Беларусы далучацца да «Гадзіны Зямлі» 24 сакавіка

ПАДЗЕІ
Ужо дзясяты раз беларусы на адну гадзіну наўмысна адмовяцца ад святла і непатрэбных электрапрыбораў, каб звярнуць увагу грамадства да глабальных экалагічных праблемаў.

Да акцыі можа далучыцца кожны – да бліжэйшай суботы падрыхтуйце свечкі і з 20:30 да 21:30 правядзіце ў рамантычнай атмасферы. Такім чынам можна крыху наблізіцца да беражлівага стаўлення да прыродных рэсурсаў.

Упершыню гэтую акцыю зладзіў Сусветны фонд дзікай прыроды ў 2007 годзе ў Аўстраліі. Штогод у гэты дзень без падсветкі на гадзіну застаюцца сусветна-вядомыя помнікі і будынкі. У Беларусі сёлета можна будзе паглядзець на непадсвечаную Нацыянальную бібліятэку, оперны тэатр, філармонію, Брэсцкую крэпасць, Мірскі і Нясвіжскі замкі ды іншыя будынкі.

Падрабязней праграму на «Гадзіну Зямлі» можна паглядзець тут:

Паводле Зялёнага Парталу

Расказаць сябрам
Падпішыцеся
Каб нічога не прапусціць
Чытайце таксама