На Іслачы сабралі машыну смецця
ПАДЗЕІ
Пад Ракавам прайшоў чарговы экасплаў
Каб прыцягнуць увагу да экалагічных праблем, 14-га красавіка недалёка ад Ракава прайшоў экасплаў па рацэ Іслач. Удзельнікі сплаву – працаўнікі прыватнага прадпрыемства «Уніфлекс», якое займаецца вырабам пластыкавай упакоўкі, пакетаў і этыкетак, – на сваім досведзе зразумелі, што адбываецца, калі пластыкавыя бутэлькі трапляюць міма сметніка.

Смецце даводзілася прыбіраць як з ракі, так і з берагоў. Паступова чорныя мяшкі запаўняліся пустымі бутэлькамі, пластыкавымі пакетамі і іншым змесцівам.

Хоць Іслач даволі спакойная рака, шлях па ёй ускладняўся невялікімі масткамі, а таксама паваленымі праз раку дрэвамі. Для праходу праз цяжкія кавалкі шляху патрабуюцца камандныя навыкі супрацы. І хоць спачатку водны рух амаль трыцаці каякаў нагадваў сталічныя коркі ў гадзіну пік, паступова экаплаўцы ўсё лепш разлічвалі дыстанцыю, а таксама каапераваліся для сумеснага пераадольвання перашкодаў
– Гэта своеасаблівае выхаванне беларускага грамадства ў экалагічным накірунку, з павагай да прыроды, а таксама якасны teambuiding, так званае камандаутварэнне, якое цяпер досыць папулярнае. І ў адрозненні ад, напрыклад, псіхалагічных трэнінгаў, такое камандаўтварэнне ў выглядзе экасплаву яшчэ і карыснае, – зазначае адзін з арганізатараў, кіраўнік "Зялёнай каманды" Васіль Грынь.

Наталля Янкоўская
– Будзем спадзявацца, нешта зменіцца, - разважае пра будучыню прадпрыемства "Уніфлекс" Наталля Янкоўская, удзельніца, якая адна з першых прыплыла да фінішу.

– Але прынамсі, самі будзем ведаць, што – так, бачна, смецця шмат і трэба ад яго пазбаўляцца і менш пакідаць пасля сябе, у тым ліку на прыродзе.
У такім фармаце сплаў прайшоў ужо шосты раз. Арганізатары сплаву: «Зялёная каманда», «splav.by» і аграсядзіба "Засценак Скрыплева".

Расказаць сябрам
Чытайце таксама
Made on
Tilda