Як зарабіць у вёсцы

ПАДЗЕІ
Бесплатны семінар па асновам сельскага прадпрымальніцтва пройдзе ў Мінску.
Калі перад зменай месца жыхарства з горада на вёску вас спыняе толькі адсутнасць працы ў сельскай мясцовасці, то семінар «Як зарабіць у вёсцы. Асновы сельскага прадпрымальніцтва» для вас. Як знайсці свой аграбізнэс, кіраванне рызыкамі, як сфармуляваць бізнэс-ідэю і стварыць бізнэс-план, як пачаць сваю справу на зямлі – усё гэта і яшчэ больш раскажа ўладальнік сядзібы, прадпрымальнік, бізнэс-кансультант, кандытат юрыдычных навук і магістр эканамічных навук Андрэй Цітоў.

Семінар адбудзецца 5-га траўня ў Мінску. Ахвочым трэба запоўніць рэгістрацыйную форму да 30 красавіка. Па ўсіх пытаннях званіце
+375 (29) 354 00 02
Больш падрабязная інфармацыя і праграма семінара па спасылцы.
Расказаць сябрам
Падпішыцеся
Каб нічога не прапусціць
Чытайце таксама