Пад Гомелем пройдзе фэст "Вялікая Вада"

ПАДЗЕІ
Гасцей чакаюць музыка, абрады, карагоды, майстар-класы і двухкіламетровая пераправа на плытах.
Калі вы яшчэ ніколі не былі на адной з самых вядомых гомельскіх даўншыфтарскіх выспаў, самы час купляць квіткі на фестываль "Вялікая вада", які пройдзе 5-6 траўня ў вёсцы Чырвоны Кастрычнік.
Гэта вёска ў Рэчыцкім раёне, якую акаляюць лясы і азёры.
Вясною вёска пераўтвараецца ў выспу, на якую можна дабрацца толькі на лодцы ці плыце. На фестывалі вас чакае захапляльная двухкіламетровая пераправа, беларускія і літоўскія музыкі, народныя абрады, карагоды, а таксама дзіцячая праграма.
Колькасць гасцей абмежаваная. Квіткі можна набыць ў "Культурная студия" (Універмаг "Гомель", 1 паверх, злева за ксеракопіяй). Альбо звяртайцеся ў facebook да арганізатара.
Першыя 35 квіткоў прадаюцца па 10 р., другія 35 – па 15 р., трэція 35 – па 20 р. Пасля набыцця квітка арганізатары просяць зарэгістравацца па спасылцы
Больш падрабязна пра фестываль можна даведацца тут.
Расказаць сябрам
Падпішыцеся
Каб нічога не прапусціць
Чытайце таксама