Беларус 6 гадоў пражыў у лесе

ПАДЗЕІ
Мужчына пабудаваў хаціну і гатаваў на вагні, хаваючыся ад міліцыі
Расказаць сябрам
Міліцыя затрымала 47-гадовага мужчыну, які 6 гадоў пражыў у лесе пад Рагачовам ува ўласна збудаваным будане з бярвенняў, паведаміла ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратарка МУС Беларусі.
Прычынай затрымання стаў не сам па сабе даўншыфтынг, а тое, што для яго ўладкавання мужчына напрацягу доўгага часу здзяйсняў дробныя крадзяжы.

Па інфармацыі МУС яшчэ ў 2013 годзе мужчына рэгулярна абчышчаў дачы і вясковыя дамы. Калі патрапіў пад падазрэнне, крадзяжы ненадоўга зніклі. Але праз некалькі месяцаў зноў вярнуліся. З дамоў знікалі прадукты, посуд, адзежа, бытавая хімія, сродкі гігіены, газавыя гарэлкі, свечы, батарэйкі, ліхтарыкі, радыёпрымачы. Па наборы прадметаў аператыўнікі зрабілі выснову, што чалавек жыве аўтаномна ўдалечыні ад цывілізацыі.

Днямі адзін з паляўнічых расказаў мясцоваму ўчастковаму, што сустрэў дзіўнага чалавека на ровары. Калі ўчастковы паглыбіўся ў лес прыблізна на 4 кіламетры, ён напаткаў хаціну з бярвення, перакладзенага мохам. Усярэдзіне спаў чалавек у бушлаце і шапцы. У ім участковы пазнаў падазраванага, якога апошнія 6 гадоў расшуквалі за крадзяжы.
У райаддзеле затрыманы расказаў, што калі ў 2013 годзе ім зацікавіліся аператыўнікі, ён збег у Расію на заробкі. Але там яго падманулі, не заплацілі, і ён мусіў вярнуцца на радзіму. Каб не апынуцца за кратамі, ён стаў пустэльнікам. Выходзіў "на справу" толькі ўначы, браў выключна неабходнае. Ежу гатаваў на газавай гарэлцы і вогнішчы, жытло асвятляў ліхтарыкам і свечкамі, чалавечую мову чуў у асноўным толькі па радыё.
Обсудите эту новость в Facebook, «Вконтакте»
Расказаць сябрам
Перепечатка материалов DownShifter.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Падпішыцеся
Каб нічога не прапусціць
Чытайце таксама