Якая альтэрнатыва школе ў Беларусі?

ПАДЗЕІ
У Мінску пройдзе другая канферэнцыя па альтэрнатыўнай адукацыі.
Апынуўшыся ў вёсцы, многія бацькі становяцца перад пытаннем: якую адукацыю даць дзецям? Беларуская вясковая школа вабіць не многіх – часцей за ўсё гэта далёка, ды і сама школьная сістэма сябе дыскрэдытавала. Якія яшчэ ёсць варыянты? Адказ на гэтае пытанне можна будзе знайсці на другой канферэнцыі па альтэрнатыўнай адукацыі, якая пройдзе 20 траўня ў Мінску.

Гэтым разам увага падчас мерапрыемства будзе сканцэнтраваная на саміх бацьках. Як вызначыцца, што лепш для дзіцяці? Якія варыянты ёсць? Як сфарміраваць асяроддзе, якое адказвае інтарэсам і схільнасцям дзіцяці? Якія ініцыятывы ўжо ёсць у Беларусі? Гэта асноўныя тэмы, якія прагучаць на канферэнцыі падчас лекцый, майстар-класаў, прэзентацый, круглых сталоў і кансультацый.

Арганізатарка імпрэзы Наста Базар каментуе спецыфіку альтэрнатыўнага навучання ў нашай краіне: "Мала хто ведае, што ёсць такая магчымасць.

Шмат хто лічыць, што вучыць дзяцей без школы вельмі няпроста і патрабуе шмат часу і сродкаў. А на справе часу трэба нашмат менш, чым у школе, а фінансава гэта можа быць так жа".
Наста сама выхоўвае дзвюх дачок, таму правядзенне такой канферэнцыі мае і асабісты характар: "Мне хочацца, з аднаго боку, паказаць розныя варыянты навучання, а з другога – развіваць гэтую галіну ў Беларусі ў тым ліку для сваіх дачок".

Гэтая канферэнцыя будзе карысная як бацькам, чые дзеці ходзяць у школы, так і бацькам дзяцей на хатняй адукацыі. Там можна будзе пазнаёміцца і з варыянтамі дзіцячых летнікаў. Акрамя таго гэта выдатная магчымасць паразмаўляць з іншымі бацькамі, якія ўжо практыкуюць розныя віды альтэрнатыўнага навучання.


Квіткі можна купіць праз краўдфандынгавую пляцоўку Улей. Таксама арганізатаркі могуць прывезці квіткі асабіста. Па ўсіх пытаннях званіце па тэлефонах +37529 7846313; +37529 6667647. Старонка канферэнцыі ў фэйсбуку.




Расказаць сябрам
Аўгіня Манцэвіч
Падпішыцеся
Каб нічога не прапусціць
Чытайце таксама