Новы лес будзе расці 80 гадоў. Менавіта такі ўзрост лічыцца ўзростам спеласці сасны, патлумачылі нам у Валожынскім лясгасе. Пачынаючы ад 81 года лес можна будзе выкарыстоўваць, напрыклад, для нарыхтоўкі дроваў.
Хочацца верыць, што гэтая ініцыятыва прынясе плён — і ў будучыні сагрэе беларускія сем'і халоднай зімой. А да гэтага можна будзе атрымаць асалоду, прагульваючыся па маладым хвойнічку і, магчыма, збіраючы ў ім грыбы.