Дауншыфтынг у час пандэміі

ДОСВЕД
Як змянілася жыццё герояў DownShifter.by у эпідэмію каронавіруса
Расказаць сябрам
Эпідэмія каронавіруса парушыла шматлікія планы, раздзяліла любімых, пакінула многіх людзей без працы. Чалавецтву даводзіцца вучыцца выжываць у новых умовах — частковай ці поўнай самаізаляцыі. Як новыя рэаліі паўплывалі на жыццё дауншыфтэраў? Чытайце ў матэрыяле DownShifter.by.
Васіль Грынь, аграсядзіба Засценак Скрыплева
Васіль Грынь
Для мяне эпідэмія адчуваецца перш за ўсё эканамічна. Турызму зусім няма. У нас было ў планах пад 50 экскурсій, дзіцячы летнік. Але мы ўсё адмянілі. Не хочацца браць на сябе адказнасць і рызыкаваць. Падушка бяспекі ёсць. Месяцы два працягнем, а там пабачым. Вось, трактар напагатове. Цяпліца ёсць. Чакаем цяпла, будзем, як звычайна, штосьці саджаць, сеяць. Рыбу будзем лавіць — рэчка пад бокам.

А так — пакуль усе здаровыя. Маме, слава богу, хоць даказаў, што ўсё сур'ёзна. Цяпер яна слухаецца. А спачатку крыўдавала, што ўнучак да яе не пускаем. Малодшая дачка ў школу не ходзіць. А вось старога [суседа Станіслава Браніслававіча, — рэд.] ніяк не магу прывучыць хоць пальчаткі апранаць, калі ў краму ходзіць. Добра, што хоць рукі з мылам стаў мыць. Я кажу яму: "Давай я табе ўсё куплю". А ён: "Я не дзіця, маю грошы, сам куплю". Я кажу: "Вось, я чхаю, мала што ў мяне". Дык ён стаў у машыне на задняе сядзенне сядаць. Ну, метра паўтара дыстанцыя ёсць.

А ўвогуле, няма ў нас агульнай палітыкі на гэты конт.
Кожны сам сабе: хачу — нашу маску, хачу — не нашу. Мне знаёмыя медыкі з некалькіх гарадоў расказваюць, што хворых выпісваюць з лякарняў, вызваляюць месцы пад "вірусных". А па тэлевізары ўсё зашыбісь, у Багдадзе ўсё спакойна. Дурасць нейкая.

Васіль Грынь: «Мы жывем у той традыцыі, у якой гэтая зямля жыла сотні гадоў»

У гасцях у калекцыянера старадаўніх музычных інструментаў, майстра мясцовых дыялектаў, арганізатара традыцыйных фестываляў Васіля Грыня.
Алеся Каржова
Малое Запруддзе (пасяленне "Чудесные Холмы")
Алеся Каржова
Для нас абсалютна нічога не змянілася. Я нават і не заўважыла нічога. Проста нешта вітае ў паветры. Мы нават вяселле днямі адгулялі, было шмат гасцей — і з Мінску, і з іншых гарадоў.
Я вірусу не баюся і разумею, што людзі, якія баяцца заразіцца ці заразіць, не прыдуць. А суседкі-бабулі, калі прыйшоў тэрмін паміраць, знойдуць ад чаго памерці: ці ад каронавіруса, ці ад іншай хваробы.
Да іх саміх сваякі з Мінска прыязджаюць. Я думаю, калі не баішся, то ўсё мінуе. Чым больш баішся, тым больш хварэеш. Але назіраць за гэтым цікава.

А так мае будні не адрозніваюцца ад ранейшых. Пасля вяселля прыбірала, рукадзельнічала. Цяпер і ўвогуле нейкія тусовачныя дні пайшлі. Сёння, вось, талака была, сумесны абед, госці.

У планах ёсць пашырэнне агароду, бо, і праўда, фіг ведае, што адбываецца. Сёлета майго агарода і так было крытычна мала. Морква, вось, сёння скончылася — апошні кілаграм. А цяпер наша сям'я яшчэ і вырасла, а вялікай сям'і трэба шмат ежы. Больш карняплодаў, якія добра захоўваювацца, пасаджу: пастэрнак, пятрушку. Закатак будзе больш адпаведна. Нам на вяселле падарылі кучу саджанцаў — так што і сад пашырым.

«Я хачу паказаць, што рай існуе»

Ад пустэльніцы да пачынальніцы буйнога пасялення.
Павел Бераснеў, вёска Бузуны
Павел Бераснеў
Раней я прынамсі два разы на тыдзень ездзіў у Мінск па справах і жонку з дачкой з сабой браў, бо ім сумна дома адным. А тут ужо два тыдні нікуды не ездзілі. У госці сталі радзей хадзіць, а прадукты замаўляем з дастаўкай. У вёсцы не заўважна, што нешта змянілася. Тут увогуле людзі па вуліцах не ходзяць. Адзіны чалавек у масцы, якога я бачыў, быў кур'ер дастаўкі. І тое — маска ў яго вісела на шыі.
Тут спакойна, а залезеш у фэйсбук, там абстановачка нагнятаецца, і ты думаеш: а можа, бульбы пасадзіць…
Вось мы і паехалі ў сельсавет і ўзялі сабе чатыры дадатковыя соткі зямлі. Хай будзе. Пачакаем да траўня, калі пабачым, што сапраўды трындзец, будзем штосьці саджаць.

Вельмі своечасова нам падключылі цэнтральную электрычнасць. Да гэтага жылі ад сонечнай станцыі, але пад канец зламаўся інвертар. Цяпер у нас, вядома, шмат чаго змянілася ў лепшы бок. Гэта як спачатку жыць у ХІХ стагоддзі пры лучыне, а пасля адразу трапіць у ХХІ. З'явілася пасудамыйка, пралкай сталі карыстацца на рэжыме з высокай тэмпературай, Воля ўпершыню адпрасавала фіранкі. Але паглядзелі мы неяк серыял "Эпідэмія" і вырашылі: хай пакуль нашая станцыя пастаіць. Паглядзім, што будзе выгадней: прадаваць яе, ці рамантаваць. Усё адно зброі ў нас няма, а пра нашую станцыю ўсе ведаюць (смяецца).

«Часам не атрымаць таго, чаго хочаш, — і ёсць шацунак»

Не дачакаўшыся электрычнасці ад дзяржавы, сям'я зрабіла свой дом энергетычна аўтаномным
Насця Дабравольская, вёска Казіміраўка
Насця Дабравольская
У нашай вёсцы нічога не змянілася. Тут зусім не адчуваецца, што ў свеце пандэмія. Калі не чытаць навіны, то ўвогуле ўсё спакойна. У краме і ў аўталаўцы прадавачкі без масак і без пальчатак, дачнікаў пакуль няма, але кажуць, што павінны хутка прыехаць. Мы з мужам на самаізаляцыі ўжо чацвёрты год, займаемся сваімі справамі.

Спачатку я не разумела, чаму цяпер так шмат сталі размаўляць пра самазанятасць падчас карантыну. Але цяпер уцяміла, што мы тут у прывілеяваным становішчы — можам у агародзе пакапацца, у лес схадзіць, на раку.
Я не ўяўляю, як знаходзіцца ў кватэрах у такой сітуацыі. Гэта ж, сапраўды, можна звар'яцець у чатырох сценах.
Бачна, што запыт на загарадныя дамы вырас. Нам сталі пісаць сябры з гарадоў, пытацца, ці здаюцца ў нас хаты ў арэнду. Але ў нас тут вольных варыянтаў няма.

«Не будут же нормальные люди себя травить»

Как деревенская жизнь изменила молодую семью
Андрэй Абрамаў, аграэкасядзіба хутар "Ёдзішкі"
Андрэй Абрамаў
У мяне на хутары на дварэ ёсць спецыяльнае месца, дзе я сустракаюся са сваімі работнікамі, якія працуюць у маёй гаспадарцы. Там я паставіў спіртавы антысэптык для апрацоўкі рук. А так нічога не змянілася. Маскі мы не носім.
Я ўжо 10 гадоў жыву цалкам на сваім правіянце. У нас свой насенны фонд зернавых і гародніны. Сваё мяса, малако, масла, сыр. Хлеб пячэм самі. Гарбата таксама свая — ёсць зверабой, іван-чай. У нас закрытая экасістэма, бо мы самаўзнаўляльныя.
Хіба што туалетную паперу, соль і цукар у краме купляем. Так што ў нас усё выдатна.

«Поедешь со мной в деревню?»

Как москвич оставил доходный бизнес и переехал на запущенный хутор под Браславом строить деревню XXІ века.
Кірыл Краўцоў, арт-вёска Чырвоны Кастрычнік
Кірыл Краўцоў
Мы ўсёй сям'ёй будзем "зашывацца" на хутары.
Можам выратаваць з каменных сценаў яшчэ адну, максімум дзве сям'і з дзецьмі (хаця б адно дзіця павінна быць ва ўзросце 4-8 гадоў).
Будзем разам перажываць ядзерную зіму ізаляванне ў карантыне і раздзяляць нагрузку па доглядзе за дзецьмі. Перавагу аддадзім сям'і з татам, які хоча папрацаваць рукамі, у ідэале — інжынеру. Трэба будзе аплочваць святло ў гасцявой хаце і прадукты на сябе.

У хаце ўжо ёсць (пакуль толькі ў адным пакоі) новыя вокны з абалдзенным відам на луг і рэчку, адтынкаваныя глінай сцены, адрамантаваная столь, драўляная падлога. Літаральна зараз нам туды правядуць электрычнасць. А ўсе бытавыя пытанні можна вырашаць у нашым прыватным доме з усімі выгодамі.

Займацца будзем у першую чаргу паляпшэннем вашых жыллёвых умоваў — пасцелім драўляную падлогу на сцяжку ў другім пакоі гасцявой хаты, зробім прыбудову са зруба, у якой будзе душ і туалет. Можа, запусцім лазню. Будзем гуляць па лесе, плаваць у возеры, паліць вогнішча кожны вечар, скакаць на батуце, атрымліваць асалоду ад жыцця. З мужчынамі ў нас будзе мужчынскі клуб — мы будзем будаваць і адпачываць па-мужчынску, жанчыны будуць па сваёй праграме гатаваць, мыла варыць, прыгажосць наводзіць. Дзеці таксама будуць адно аднаго забаўляць.

«Чего ждать? Давай уже детей делать!»

Что получается, когда на третий день знакомства жених привозит невесту в глухую деревню, а через неделю пара женится.
Людміла Конанава, вёска Вялікае Запруддзе
Людміла Конанава
Я лягчэй да гэтага стаўлюся, чым іншыя. У паніку не ўпадаю. Але адчуваю страшны псіхалагічны ціск на людзей. Можа, і дарэмна я так легкадумна, усё ж такі мне ўжо нашмат больш чым 60 гадоў — уваходжу ў групу рызыкі. Толькі ўнучак хацела б пабачыць, каб іх да мяне прывезлі. Увогуле, у вёсцы ўсё спакойна, але ёсць людзі, якія апасаюцца. Некаторыя суседзі перасталі ў госці прыходзіць. Але пакуль усіх маіх знаёмых бог убярог.

«Каб быць незалежным, трэба нешта рабіць»

Хто шукае незалежнасці ў вёсцы, навошта людзям рызыкаваць, і як адрадзіць сельскую мясцовасць, расказвае дауншыфтарка-пенсіянерка з васьмігадовым стажам.
Обсудите эту новость в Facebook, «Вконтакте»
Расказаць сябрам
Перепечатка материалов DownShifter.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
А. Манцэвіч
Падпішыцеся
Каб нічога не прапусціць
Чытайце таксама