Варта пазбягаць наступных рэчываў у касметыцы і гігіенічных сродках: 1. Парабены (methyl-, ethyl-, propyl-, butylparaben). Стабілізатары-кансерванты, якія прыгнятаюць рост мікраарганізмаў. Усмоктваюцца скурай і валодаюць слабым эстрагенным уздзеяннем, што небяспечна пры некаторых хваробах (раку грудзей) і падчас цяжарнасці (можа выклікаць паталогіі рэпрадуктыўнай функцыі плоду). Могуць правакаваць запаленчыя працэсы ў скуры, што прыводзіць да з'яўлення маршчын і зніжэння тонусу скуры.
2. Этаноламіны (mono-, di-, (ДЭА, DEA) triethan- olamine (ТЭА, TEA)). Рэгулятар pH, у фарбах для валасоў выкарыстоўваецца як замена аміяку, буферныя і пенаўтваральныя рэчывы. Аказваюць таксічнае ўздзеянне пры доўгатэрміновым выкарыстанні. Могуць выклікаць алергічныя рэакцыі, раздражненне вачэй, сухасць скуры і валасоў.
3. Вазілін, парафін, мінеральны алей (vaseline, paraffin, petrolatum, petroleum jelly). Стабілізатары эмульсіі, загушчальнікі. Прадукты нафтаперапрацоўкі. Масава выкарыстоўваюцца праз таннасць і доўгае захаванне. Парушаюць натуральныя працэсы ўвільгатнення — ствараюць на скуры плёнку, што прыводзіць да таго стану, з якім яны мусяць змагацца: сухасць скуры, абязводжванне, пачырваненне, зніжэнне бар'ерных функцый, з'яўленне трэшчынаў. Забруджваюць навакольнае асяроддзе.
4. Бензафенон, дыгідраксібензафенон (benzophenone, BP, diphenyle ketone, oxybenzone, octyl methoxycinnamate). Эмульгатары, фільтры, якія абараняюць ад сонца. Могуць выклікаць алергію.
5. Трыклазан (triclosan, amicor, aq- uasept, bactonix). Кансервант, дэзадарант, бактэрыцыдны сродак. Можа выклікаць эндакрынныя парушэнні. Раздражняе вочы, скуру і лёгкія. Забруджвае навакольнае асяроддзе.
6. Фталаты: бензілбутылфталат, дыбутылфталат, дыэтылфталат (phtha- lates, benzyl butyl phthalate, BBP, dibutyl phthalate, DBP, diethyl phthalate, DEP, «парфюмерная кампазіцыя»). Фіксатары водару, растваральнікі. Могуць выклікаць эндакрынныя парушэнні і алергіі. Верагодна валодае таксічнацю для імуннай і рэпрадуктыўнай сістэмы.
7. Фармальдэгід (formic aldehyde, methanal). Антысэптык і кансервант, аказвае антыбактэрыяльнае ўздзеянне. Таксічны канцэраген. Выклікае алергію, раздражненне скуры. Супрацьпаказаны цяжарным і людзям з бранхіяльнай астмай.
8. FD&C ці D&C; Cl xxxxx, дзе «xxxxx» — нумар. Сінтэтычныя фарбавальнікі. Павышаюць прыцягальнасць касметычных сродкаў. Некаторыя фарбавальнікі могуць быць канцэрагеннымі.
9. Аддушкі (parfume, «араматызатар»). Сінтэтычныя аддушкі могуць уяўляць сур'ёзную небяспеку для здароўя. Абазначаюцца адным словам, але могуць утрымліваць да двухсот хімічных складнікаў, якія здольныя выклікаць галаўны боль, галавакружэнне, гіперпігментацыю, кашаль, раздражненне скуры, высыпанні, ваніты.
10. Гліколі: прапіленгліколі (PPG), поліэтыленгліколь (PEG) (polypropylene, polyethylene, diethylene, pentylene, hexylene glycol). Стабілізатары эмульсіі, кандыцыянеры для скуры, павялічваюць пранікальнасць. Сумесь прадуктаў нафтаперапрацоўкі. Могуць выклікаць алергічную рэакцыю і раздражненне скуры. Забруджваюць навакольнае асяроддзе.
11. Лаурыл-/лаурэтсульфат натрыю, лаурыл-/лаурэтсульфат амонію (sodium lauryl sulfate, SLS, sodium laureth sulfate, SLES, ammonium lauryl sulfate, ALS, ammonium laureth sulfate, ALES). Танныя і шкодныя ПАР — ачышчальнікі, пенаўтваральнікі, выкарыстоўваюцца ў сродках па доглядзе за поласцю роту, шампунях. Атрымліваюцца з прадуктаў нафтаперапрацоўкі. Раздражняюць слізістыя і скуру. Могуць выклікаць лушчэнне скуры галавы, падобнае на перхаць.
12. Дыязалідыніл-мачавіна, імідазалідыніл-мачавіна (DIAZOLIDINYL UREA, IMIDAZOLIDINYL UREA). Кансерванты. Могуць выдзяляць фармальдэгід, які аказвае таксічнае ўздзеянне. Бываюць прычынай развіцця кантактнага дэрматыту.
Каб не згубіцца ў мностве інгрэдыентаў, вы можаце скарыстацца зручным кішэнным
буклетам-шпаргалкай ад ecoidea.by