Матолька дапаможа рэгіёнам

ПАДЗЕІ
Гуру вырашэння лакальных праблемаў, чэмпіён перапіскі з чыноўнікамі Антон Матолька адправіцца па гарадах і вёсках Беларусі.

Праект #МотолькоПомоги пасля паспяховага існавання ў Мінску вырашыў паспрабаваць свае сілы ў рэгіёнах. Аўтар ідэі і арганізатар Антон Матолька заклікае беларусаў з рэгіёнаў паведамляць аб праблемах, якія не ўдаецца вырашыць сваімі сіламі, альбо якія людзі не ведаюць, як вырашаць.
Гэта не значыць, што Антон як добры чараўнік ці супергерой прыляціць і зробіць усё за іншых, але прынамсі падказаць і дапамагчы з рашэннем праблемаў зможа. Балазе, у актывіста шмат паспяховых прыкладаў у загашніку.

Гэта ён паспрыяў таму, што на Камароўскім рынку афіцыйна дазволілі фатаграфаваць. Дзякуючы яго пільнасці ўлады ўзнавілі алею ў Цэнтральным раёне сталіцы. Платныя паркоўкі ў цэнтры як вырашэнне пытання вольных месцаў для аўто з'явіліся не без дбаласці Матолькі. На рахунку актывіста петыцыі за забарону параду ваеннай тэхнікі ў горадзе, за захаванне раёна Асмалоўка і іншыя. Заніжэнні бардзюраў і рамонт тратуараў – за усё гэта, ды за іншыя паляпшэнні гарадской інфраструктуры і прасторы можна сказаць "Матолька, дзякуй!" Але спярша трэба сказаць "Матолька, дапамажы!"
Калаж Ільлі Яцэвіча
"Час спыняцца ныць і пачынаць рабіць хаця б тое, на што здольны кожны з нас.
Задаваць той парадак дня, які актуальны сёння для нас – актыўных жыхароў Беларусі – шукаць рашэнні, памыляцці ці не, але дабівацца выніку", – кажа Матолька.
– Важна ўсведамляць, што наш горад/вёска – месца для камфортнага жыцця, а не прыстасавання".
Падчас паездак па рэгіёнах Матолька будзе спрабаваць збіраць мясцовых жыхароў праз чалавека, які даслаў заяўку, праз пошук і паведамленні ў лакальных пабліках. Таксама ў планах актывіста візіты ў выканкамы і сельсаветы.
"Чалавеку збоку часам прасцей агучваць нейкія мясцовыя праблемы", – тлумачыць Антон.
Фота Дзяніса Бародзіча
If you look at space companies, they've failed either because they've had a technical solution where success was not a possible outcome, they were unable to attract a critical mass of talent, or they just ran out of money. The finish line is usually a lot further away than you think.
Elon Musk, CEO of SpaceX
Матолька актыўна выкарыстоўвае платформу Удобный город. petitions.by для таго, каб дагрукацца да чыноўнікаў. Да некаторых паездак далучыцца і кіраўнік платформы Уладзімір Кавалкін. Разам яны падкажуць людзям з рэгіёнаў сакрэты калектыўных зваротаў, навучаць "чытаць" бюджэты, каб не губляцца, калі чыноўнікі пішуць, што на вырашэнне пэўнай праблемы грошай у бюджэце няма.

Сам арганізатар кажа: "Асноўная задача – знайсці актыўных жыхароў рэгіёна, каб, аб'яднаўшыся, яны сталі крок за крокам мяняць свой горад/раён да лепшага".

Калі ў вас наспела жаданне мяняць прастору вакол, дасылайце інфармацыю аб праблеме сюды.

Антон Матолька абяцае, што прыярытэт у выбары гарадоў і вёсак для паездак будзе аддаваць тым населеным пунктам, дзе няма незалежных СМІ ці сайтаў, але ёсць актыўныя групы/паблікі ў сацыяльных сетках ці мэсэнджэрах.

Расказаць сябрам
Аўгіня Манцэвіч
Падпішыцеся
Каб нічога не прапусціць
Чытайце таксама