— Мы ўсе гэта ўнутры ведаем. Але людзі часта хочуць фізічных доказаў. Пройдзе яшчэ нейкі час, пакуль адбудуцца падзеі, якія пацвердзяць тое, што я цяпер кажу. І пакуль гэта не адбылося, можна задаваць пытанні: адкуль ты гэта ведаеш? Я гэта ў сабе бачу. Я бачу, як рэагуе прастора на мае энергіі. Я не чакаю і не шукаю доказаў, таму што калі ты пачынаеш нечага чакаць і адчуваць нецярпенне, тады ты не зусім верыш. А трэба прыняць сябе і сусвет цалкам.
— Чалавек можа сядзець у розных сцэнарах і называць гэта адказнасцю, але гэта яго выбар. Сцэнароў рашэнняў вельмі шмат, проста ў людзей замнога страхаў. Калі ты такі не здольны ні на што, значыць, ты і бярэш адпаведны вынік свайго жыцця. Калі ў мяне зараз зусім не акажацца грошай, я ведаю, што ў мяне ёсць шмат здольнасцяў, каб сябе пракарміць. Я ўмею гатаваць, маляваць, будаваць. Таму я зусім не хвалююся пра грошы.