За ацяпленне дома
і падагрэў вады
можна будзе плаціць менш
ПАДЗЕІ
З 1 студзеня 2019 года ў Беларусі пачнуць дзейнічаць новыя тарыфы на камунальныя паслугі. Для жыхароў, чые дамы не абсталяваныя сістэмамі цэнтралізаванага цепла- і газазабеспячэння (а гэта тычыцца перш за ўсё сельскай мясцовасці), тарыфы на электраэнергію з мэтамі ацяплення і гарачага водазабеспячэння будуць зніжаныя ў тры разы. Адпаведны Указ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Такім чынам, для гэтай катэгорыі жылых памяшканняў тарыфы ўсталяваныя ў памеры 0,0335 рублёў за 1 кВт/г. Такія тарыфы будуць дзейнічаць пры ўсталяванні асобных лічыльнікаў расходу электраэнергіі на патрэбы ацяплення і гарачага водазабеспячэння.

Аднак ужо з 1 чэрвеня 2019 года пасля завяршэння ацяпляльнага сезону тарыфы на цеплавую энергію будуць павышаныя, улічваючы значную ўдзельную вагу аплаты за паслугу цеплазабеспячэння ў плацяжах насельніцтва, гаворыцца ў прэс-рэлізе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Пры гэтым тарыфы на электраэнэргію і газ на патрэбы прыгаратавання ежы павышаныя на 21,8 і 25,6 адсоткаў адпаведна. Паводле прэс-службы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, гэтыя захады дазволяць выйсці на 100-адсоткавы ўзровень кампенсацыі па тых пакзчыках, дзе гэтага яшчэ не было дасягнута.

Для тых вясковых жыхароў, чыя штомесячная сума платы за жыллёва-камунальныя паслугі складзе больш за 15%, будуць прадугледжаныя безнаяўныя жыллёвыя субсідыі.

Усе абноўленыя тарыфы можна паглядзець тут.

Обсудите эту новость в Facebook, «Вконтакте»
Расказаць сябрам
Падпішыцеся
Каб нічога не прапусціць
Чытайце таксама
Made on
Tilda