«Я буду рада,
калі давядзецца зачыніць сваю краму»

ЭКА
У Беларусі запрацавала першая крама без аднаразовай упакоўкі
Расказаць сябрам
У Беларусі з'явілася першая крама без аднаразовай упакоўкі. У краме ZERRO можна знайсці шматразовая мяшчэкі і торбы, дызайнерскія кубкі для вады і кавы, тэрмасы, драўляныя сталовыя прыборы, а таксама натуральную касметыку і мыйныя сродкі на разліў і шмат чаго іншага, што дапаможа зменшыць колькасць смецця і пластыку на планеце.

Юлія Лісіца
Напярэдадні адкрыцця крамы мы сустрэліся з яе стваральніцамі Юліяй Лісіцай і Святланай Гатальскай.
— Вы працуеце над ZERRO толькі ўдваіх?

Лісіца: У асноўным так, але ёсць яшчэ некалькі неабыякавых чалавек, якія працуюць з намі на валанторскіх асновах.

— Я думаю, да такога праекту толькі неабыякавыя людзі і могуць далучыцца, бо хто не гарыць ідэяй, проста не пойдзе на такое?

Лісіца: Так і ёсць. Вельмі важна, каб у чалавека хапала яшчэ хаця б якой жыцёвай энэргіі на гэта і часу, таму што мне часта людзі казалі: «О, мы будзем табе дапамагаць з усім, з чым трэба». А пасля чалавек прыходзіць адзін раз, а на другі ў яго ўжо проста няма часу. Нашыя актывісткі і актывісткі ўсе вельмі перагружаныя. Мы і з Светай суперперагружаныя. Але мы хаця б нейкі час сістэмна выдзяляем на сваю працу.

Гатальская: Мне кажется, это в принципе такая особенность волонтерства. Ты волонтеришь, когда у тебя есть ресурс, а когда ресурса нет, то на волонтеров особо надеяться и не приходится, и это нормально.

— Ну, а ў вас саміх адкуль гэтыя рэсурсы?

Гатальская: Когда появилась «Задума» (мануфактура па переработке пластика, которую создала Светлана), с того времени у меня постоянно была идея такого магазина. Потом я смотрела издали на Юлю, которая пошла со своим проектом магазина на Social Weekend, и думала: "Ну, ладно, ну посмотрим".

Первый раз я пришла к Юле с волонтёрством — тогда еще не знала, хочу ли я еще во что-то втягиваться. А потом я поняла, что я всё-таки очень хочу этот магазин. И зачем открывать два магазина, распылять усилия, когда можно объединиться? Тогда я пришла к Юле и сказала, если ты согласна со мной работать, давай вместе это делать. Юля сказала: «Очень-очень хочу с тобой работать».

Лісіца: Не было такога (смяецца). На самой справе, я проста зразумела, што Света — гэта той чалавек, якога я сапраўды хачу бачыць у камандзе.
Святлана Гатальская. Фота Віялеты Саўчыц
— Як вы можаце акрэсліць канцэпцыю крамы ZERRO?

Лісіца: Калі ідэя толькі паўстала, хацелася ахапіць усё: і харчовыя прадукты, і касметыку. Затым мы вырашылі сканцэнтраваць увагу на тым, што ў першую чаргу пад'ёмна. Гэта такія тавары, якія дапамагаюць змяншаць колькасць смецця і якія ў нас раскіданыя па ўсім Мінску, але няма адной кропкі, куды можна было б прыйсці і набыць усё, што неабходна. Напрыклад, не ведаеш, дзе купіць шматразовыя пракладкі.

Таксама вырашылі прадаваць касметыку і мыйныя сродкі, таму што на той момант, у Беларусі не было ніякай альтэрнатывы, акрамя праць надзёртым мылам. Прадаваць і касметыку, і ежу магчыма, але метады — вельмі складаныя, энэргазатратныя. Карацей, нашыя тавары, акурат пра гэта. Мы спадзяемся, што ў будучні ў нас можна будзе купіць і харчовыя прадукты.

Гатальская: Еще очень важно сказать про качество косметики, которая скоро появится у нас в магазине. Мы очень тщательно подходим к выбору товаров. В наших средствах по уходу вы точно не найдете сульфатов, ПАВов, консервантов-парабенов, силиконов и остальных вредных добавок. Мы тщательно изучаем рынок перед тем как сделать заказ и за каждый товар готовы отвечать головой.

Лісіца:
Такім чынам мы падпісваем сябе на пэўную рызыку, таму што такія сродкі нашмат менш захоўваюцца.
І патрэбныя больш спрыяльныя ўмовы, каб гэтая касметыка дажыла да пакупніка: каб яе давезці да нас, па-першае, а па-другое — прадаць у добрай якасці. Але мы гатовыя на гэта пайсці, таму што гэта тое, чаго сапраўды не хапае.

Гатальская:
В соцсетях нам пишут: «А если у меня своя баночка есть, могу я с ней к вам прийти?» Я пишу: «Конечно! Берите свои баночки!»
Кстати, мы и баночки тоже будем предоставлять. С возвратной тарой работать. То есть к нам можно прийти, мы дадим стеклянную баночку. И с ней же к нам можно будет прийти второй раз.

— Значыць, крама будзе не проста ў інтэрнэце, а зойме фізічны адрас, куды можна будзе прыйсці?

Лісіца: Па першым часе гэта будзе онлайн крама, і мы будзем дастаўляць тавары. Мы верым, што хутка зробім рамонт у нашым памяшканні на Харужай, 3. Цяпер мы вырашаем усе бюракратычныя моманты. Хутчэй за ўсё памяшканне будзе ці да новага году, ці пасля яго. І тады ўж туды можна будзе прыйсці фізічна.

— А ў якой тары будзе прывозіць тавары дастаўка?

Лісіца:

Па-першае, мы будзем пытацца ў чалавека, ці патрэбная яму ўпакоўка.
Калі яна яму неабходная, мы будзем шукаць нейкую альтэрнатыву. Напрыклад, мыла мы можам загарнуць у крафтавую ці макулатурную, перапрацаваную паперу. Таксама на месцы мы будзем запакоўваць у палатняныя торбачкі. Але па прывозе будзем аддаваць толькі тавар, калі тара чалавеку не патрэбная. А калі патрэбная, ён зможа яе ў нас купіць.

Гатальская: На этапе заказа мы будем узнавать, как удобнее человеку. И если ему или ей нужен, например, тканевый мешочек, мы с радостью упакуем заказ в него, если нет, то у нас будет опция бумажного пакетика для заказов или вообще без упаковки.

Лісіца: Таксама замест аднаразовай каляровай паперы, у якую цяпер усе запакоўваюць падарункі, мы хочам зрабіць тканевыя платочкі і па-святочнаму іх завязваць, каб людзі далей маглі гэта камусьці перадарваць, і гэтая тара максімальна доўга праслужыла.
Фота ZERRO
— Як вы думаеце, ці справядліва ў адносінах да вашай крамы выказванне "попыт нараджае прапанову", ці ўсё ж такі ў дадзеным выпадку прапанова мусіць нарадзіць попыт?

Лісіца: Гэта залежыць ад таго, які тавар.
На сёння самы вялікі попыт на харчовыя прадукты, якія вельмі цяжка знайсці ў Беларусі незапакаванымі.
Напрыклад, смятану людзі хочуць у свой слоічак, рассыпныя крупы і ўсякае такое — тое, што часцей купляюць, і ад чаго бачаць найбольшую колькасць пластыка. Калі я рабіла апытанкі і прымацоўвала некаторыя прыклады рэчаў, пра якія людзі не чулі раней, яны казалі, што хочуць іх паспрабаваць у выкарыстанні. Я думаю, тут узаемны працэс.

— А ўвогуле, вы думаеце, беларусы гатовыя да такога?

Гатальская: Я считаю, что беларусы ко всему готовы. Люди не могут быть готовы к тому, о чем они ничего не знают. Мы будем обо всем рассказывать. Мы же сами такие же. Я тоже удивляюсь каким-то штукам, пока ищу товары, которые хочу в магазине видеть. Нахожу — о, и такое есть! Силиконовая бутылка, которая уменьшает свой объем за счёт скручивания. Я такая — да ладно! Получается, мы узнаем и рассказываем людям.

Лісіца:
Важна разумець, што ў нас ёсць моцны савецкі бэкграўнд наконт гэтых слоічкаў-шкляначак, памыць бутэлечкі. Гэтая памяць ёсць, і нашая задача спрашчаецца — трэба паказаць гэтыя звычкі з іншага, станоўчага, боку.
На самой справе, калі людзі бачаць, што гэтая альтэрнатыва модная і карысная, што яны не адны, хто думае, што нармальна хадзіць са сваімі торбамі і ўсё такое, ездзіць на ровары і яшчэ куча звычак, якія раней лічыліся ўмоўна жабрацкімі, яны хутка пачынаюць адаптавацца пад гэта. Таму мы лічым, што сапраўды мы ўсе гатовыя, але трэба знайсці аптымальнае для сябе рашэнне. Не абавязкова быць zero waste стоадстоткава, але ты можаш знайсці для сябе камфортныя магчымасці.

Гатальская: Нужно сменить вектор, ведь считается, что баночки, в которые мы наливали сметану в детстве, – это пережитки бедности и Советского союза. Я помню сама – вижу в американском фильме женщину, которая идет с одноразовым стаканом из McDonald's, и кажется, что это вообще предел желаемого, что вот он – этот оазис вседозволености и простоты использования. Но тогда, на самом деле, наверное, никто не думал, к чему это все может привести. И нужно говорить нашим людям: «Вы молодцы, ребята, что это делали. И это не про бедность. Давайте все вернемся к этой практике, потому что это правильно, здорово и экологично».

Лісіца:
Нашая задача — зрабіць палёгку людзям. Каб яны не шукалі ў розных кропках, дзе яны што могуць здабыць.
Нам бы хацелася быць акумулятарамі ўсемагчымых zero waste тавараў. Такія амбітныя планы. Гэта не толькі пра тое, каб папрадаваць мяшэчкі людзям і наварыцца, а і пра тое, каб быць пляцоўкай, у будучыні, магчыма, і адукацыйнай. Каб людзі прыходзілі, уключаліся і маглі задаволіць свае zero waste патрэбы.

Фота ZERRO
— Ці маеце надзею, што сярод прыхільнікаў руху zero waste з'явяцца новыя людзі?

Лісіца: Абсалютна. Мы на гэта і робім акцэнт.

Гатальская: Я это вижу как вирус. Я сама в экологический активизм точно так же попала. Ты просто узнаешь про альтернативу, читаешь информацию о проблеме, 1+1, и — та-дам! У тебя лампочка загорается. И ты понимаешь: окей, я могу делать вот так, заботиться о природе и черепахах в океане, еще и деньги экономлю!
Многие говорят — это же дорого. Ребята, вы же покупаете один раз и на всю жизнь. Это не бутылка бонаквы, которую вы покупаете каждую неделю по три штуки и тратите большую часть суммы на упаковку.

Фота ZERRO
— Дык што, выходзіць, калі ўсе купяць сабе вашыя zero-waste тавары, да вас ніхто больш не прыйдзе, бо ўва ўсіх усё будзе?

Гатальская: Мне кажется, что, пока все люди в нашей стране узнают про такие товары, уйдет немало времени. Если настанет такой момент, когда некому будет продавать, — это же здорово!

Лісіца:
Я буду рада, калі давядзецца зачыніць сваю краму, таму што людзі перастануць карыстацца пластыкам.
Гэта будзе ідэальная сітуацыя. Таму што ідэя нашага бізнэсу заключаецца ў першую чаргу не ў тым, каб задавольваць свае бізнэс-патрэбы, а ў тым, каб паспрабаваць на сваім узроўні вырашыць праблему з пластыкам. Калі ў будучыні ў нас будзе вялікая аўдыторыя, і да нас будуць прыслухоўвацца мясцовыя ўлады, якія скажуць: так, рабяты, давайце сапраўды штосьці рабіць, змяншаць пластыкавае спажыванне, для нас гэта будзе толькі плюс. Я ў першую чаргу — экалагічная актывістка. Мне гэта важна. Бізнэс — гэта добры інструмент для рэалізацыі мэты.

— А зарабляць на гэтым вы збіраецеся?

Лісіца: Бізнэс для таго і робіцца, каб на ім зарабляць. Таму тут важныя абодва складнікі: і прасоўваць ідэю, штосьці змяняць, і мець устойлівую мадэль бізнэсу. Калі яна будзе стратная, мы не гатовыя на гэта.

Гатальская: Это социальное предпринимательство. Мы не надеемся на то, что кто-то из Евросоюза даст нам денег на то, чтобы мы решили какую-то нашу проблему, а мы за счет бизнес-составляющей независимы.

Лісіца: І пры дапамозе актыўнасці нашых грамадзянаў працуем на рашэнне лакальных праблемаў.

Гатальская: Мы устойчивы, мы ни от кого не зависим.

Лісіца: Пакуль гэтая мадэль толькі так і будзе працаваць: закошт нацэнкі. У будучыні мы хочам вырабляць некаторыя тавары самі, якасна і, магчыма, па больш нізкім кошце. І гэта будзе мець для нас большы фінансавы выхад.

Гатальская: Это также решает проблему экологического следа.
Потому что, к нашему сожалению, большинство самых крутых продуктов zero wast производится в США. Ну, и вот эта доставка...
Мы с Юлей очень активно искали среди наших производителей тех, которые хоть что-то могли бы предложить. Это наша голубая мечта, чтобы не пришлось кому-то в Америку писать или искать дистрибьютеров в Европе и этой доставкой заниматься, что у нас всё будет местное.

Лісіца: На жаль, у нас у Беларусі людзі ставяцца да бізнэсу з перасцярогай. Напрыклад, я напісала дзесяткам двум рамеснікам, якія займаюцца вырабамі з дрэва: вось, у нас ёсць такія, такія прыклады тавараў, мы хочам замовіць у вас штосьці падобнае. Як думаеш, колькі чалавек адказала на мой ліст? Трое адказалі. І нуль з іх пагадзіліся штосьці вырабляць, прычым на сваіх умовах. «Не, нам шмат марокі, мы не бачым, як на гэтым зарабіць». Яны лічаць, што вельмі доўга рабіць гэтую лыжку, і па такім кошце ніхто такі тавар не купіць. Таму яны робяць тое, на што патрэбна менш часу, і з чаго пасля можна мець нейкі навар. У Расіі, напрыклад, такой праблемы няма. Можа, рамеснікі ўсё ж апомняцца і пагодзяцца рабіць для нас гэтыя прыборы.

Гатальская: Или придется пройти столярные курсы и делать ложки самим (смеется).

Фота ZERRO
— Колькі адсоткаў вашых тавараў сёння робіцца ў Беларусі?

Лісіца: Прыкладна дзве трэці.

— Вы хочаце, каб вашыя кліенты таксама сталі актывістамі? Навошта ім куляць тавары ў вас?

Лісіца: Як на мяне, то гэта пра свядомасць. Калі чалавек асэнсоўвае сябе ў гэтым свеце, асэнсоўвае тое, што ён робіць, значыць, абсалютна нармальна, што ён гэта распаўсюджвае на ўсе сферы свайго жыцця.
Разумнае спажыванне — гэта пра тое, каб лепей разумець сябе. Калі ты ведаеш, што наносіш вялікую шкоду прыродзе, гораду, планеце, ты штосьці зробіш, каб гэта памяняць.
І гэта не абавязкова мусіць быць актывізм. Гэта можа быць такі "канапізм". Ляжыш на канапе ў фэйсбучку дома і думаеш: «Ладна, куплю я гэтыя мяшэчкі і хаця б з дому буду іх насіць у краму, не буду хадзіць з імі кожны дзень, але хаця б некалькі разоў на тыдзень». І гэта окей. Я не бачу ўсіх нашых пакупнікоў як актывістаў, якія прасоўваюць зялёныя каштоўнасці, але я бачу іх як людзей, якія думаюць, асэнсоўваюць, што яны робяць і навошта.

Гатальская:
Я тоже не вижу их активистами, но я понимаю, что это тоже доля усилия, когда ты переходишь на уменьшение хоть каких-то отходов и борешься со своими привычками.
Я помню огромные глаза таксиста, когда я пластик для «Задумы» забирала: «Вы моете пакеты? Какая сложная у вас жизнь». Я сказала: «А вы зубы чистите? Ну, это то же самое усилие. Вы понимаете, зачем вы чистите зубы, я понимаю, зачем я мою пакеты». Это аналогичное действие, просто ты немного расширяешь границы своего восприятия. Так что пусть у большинства людей это будет «канапизм», но они ж купят эту сеточку, это ж надо вспомнить её с собой взять. Я сама иногда забываю.
А усилие – это уже какая-то часть активизма.

Фота ZERRO
— Якія прыклады вас натхнілі на стварэнне крамы ZERRO?

Лісіца: Пераломным момантам для мяне стала паездка ў Берлін, калі я пабывала ў краме без упакоўкі. Я думала, што я расплачуся там. Я зразумела, што гэта тое, што хочацца рабіць, гэта тая прастора, якую хочацца ў Мінску.

Гатальская: Я помню, как увидела мужчину, который возле магазина продавал фасоль из мешков. Я прошла и подумала: блин, я не хочу искать этих мужчин с мешками под магазином, а знать, куда я могу прийти и купить фасоль из мешка.
Мы делаем этот магазин для себя, потому что ты понимаешь, что тебя просто бесит идти в магазин, ты по-всякому пытаешься избежать этого мусора, но всё равно не получается.
Либо ты ешь очень ограниченное количество еды, либо прилагаешь чрезмерное количество усилий. И мне кажется, люди тоже это чувствуют.
Обсудите эту новость в Facebook, «Вконтакте»
Расказаць сябрам
Перепечатка материалов DownShifter.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Падпішыцеся
Каб нічога не прапусціць
Чытайце таксама