- Нашая вёска Бушкава, каля Магілёва, у вайну спалілі. Многа гора там знала, "па кускам хадзіла" (жабравала). А тут на цаліне пенсію заслужыла. Хоць і адна цяпер засталася. Дзеці малымі памерлі, а муж ад раку. Многа песень знаю беларускіх. Любіла спяваць:
А ты не стой, не стой, каля вакон маіх
Я не пайду з табой, бо праважаў другіх.
А ты не стой, не стой, у дуба дзерава
Яны забралі любоў, яна ўцерана...
Больш, не магу, блізка да сэрца гэта ўсё...