Як арганізаваць мясцовую школу, якія харчовыя культуры мэтазгодна вырошчваць у Беларусі, як змагацца з баршчэўнікам, куды пракласці роварны маршрут, як зацікавіць мясцовых жыхароў у супрацы, сакрэты прышчэпак і захавання старых гатункаў яблынь, аграэкатурызм і мясцовы актывізм — гэтыя і не толькі гэтыя тэмы гучалі напрацягу трох дзён форума.
Сярод удзельнікаў былі і героі нашых публікацый рамеснікі
Насця і Сяргей Дабравольскія з Казіміраўкі на Лоеўшчыне, гаспадыня рэтрыт-фермы на Валожыншчыне "Smart Space Farm"
Ульяна Кудзіна, захавальніца старога яблыневага саду ў Вялікім Запруддзі
Наталля Юшкевіч. Дзіцячую зону і заняткі "мяккай школы" для фарумчанаў зладзіла жыхарка Лоска
Марына Зарэцкая.