1. Клопат пра Зямлю. Азначае клопат пра ўсё жывое і нежывое ў прыродзе: глебу, ваду, лясы, а таксама зберажэнне ўсіх відаў жывых арганізмаў. Гэта прадугледжвае гаспадарку без шкоды наваколлю, аднаўленне і захаванне прыроды, этычнае і беражлівае выкарыстанне рэсурсаў, а таксама сумленны заробак.
2. Клопат пра людзей. Гэта азначае задавальненне нашых прыродных патрэб у ежы, жыллі, адукацыі, годнай працы, а таксама ў чалавечых зносінах. Клопат пра людзей лічыцца вельмі важным, бо мы, людзі, з'яўляемся толькі малой часткай прыроды, але істотна на яе ўплываем. Калі мы зможам забяспечыць нашы асноўныя патрэбы лакальна і без шкоды наваколлю, тады знікне неабходнасць патураць нашым непамерным апетытам і стасаваць метады, разбуральныя для ўсёй планеты.
3. Справядлівае размеркаванне (абмежаванае спажыванне і ўзнаўленне, пераразмеркаванне лішку). Маецца на ўвазе, што мы павінны абмяжоўваць сябе. Наша Зямля не бязмерная, таму і апетыты нашы таксама не могуць быць бязмежнымі. Як бы мы ні перапрацоўвалі сыравіну другасна і ні куплялі "экалагічна бясшкодныя" прадукты, мы ніколі не зможам знайсці выйсця з сітуацыі, якая склалася ў сучасным грамадстве спажывання. У наш час не існуе іншага выйсця, акрамя рэзкага скарачэння спажывання неаднаўляльных прыродных рэсурсаў.