На вуглях смажыцца шашлык з сама, у чугунках можна пакаштаваць незвычайныя стравы з дзічыны і рыбы. У старой хаце гатуюцца іншыя традыцыйныя стравы. Неўзабаве госці запрашаюцца ў сярэдзіну хаты, дзе іх чакаюць накрытыя сталы.
Тут таксама працягваюцца песні, гучаць тасты і можна пакаштаваць дзіўныя на сёняшні час прысмакі: фаршыраванага шчупака, юшку з сама, шурпу з дзікай качкі і бакасаў, мясныя нарэзкі: паляндвіцы, сальцісоны, кілбасы вэнджаныя, кумпяк вэнджаны, кілбасы адвараныя і запечаныя, кішку наліваную з бульбы, эскарга, хатні хлеб з печы, кіслую капусту, гуркі мачоныя, яблыкі пячоныя, яблычны сок.
Выхапіўшы з тлуму людзей гаспадара, пытаемся ў яго пра філасофію «Капыцікаў». Выяўляецца, усё не проста і такі гастрафэст грунтуецца на паняцці «слоў-фуд».