Дарэчы, за ўсе гэтыя 10 гадоў градкі ў мяне былі мінімальныя. Паставіўшы эксперыменты з дынямі і кавунамі ў першыя пару гадоў, я спынілася на зелянусе, цыбулі, моркве, буракам, кабачках, гарбузах і чорнай рэдзьцы. Усяго зусім па-трошку. Ёсць яшчэ цяплічка з памідорамі. Часам у гэты спіс укліньваюцца баклажаны і нешта яшчэ. Але ўсё гэта настолькі неістотна, што можна нават не ўлічваць. Самы вялікі страх маёй мамы, што вясковая праца мяне загубіць. Але не, мама, спакойна, я не той чалавек, які стане сябе губіць.