Наш сусед Віця вельмі радуецца, што мы тут пасяліліся. Бачна, што людзям неабходныя пастаянныя зносіны, асабліва зімой, калі працы мала. Нам жа гэта зусім не абавязкова. Мы з Мікіцічам можам маўчаць цэлы дзень, і кожны займацца сваімі справамі: чытаем, нешта глядзім, працуем.
Нават у самы моцны мароз мы ўсё адно выходзім на двор. Трэба ж дровы прынесці. Пойдзеш па дровы — станеш паглядзіш, як шэрань легла на галінкі дрэваў, пазаліпаеш. У туалет выйдзеш на вуліцу, пахрусціш снегам. Можам проста прагуляцца, размяць ногі. Зімой усё максімальна спакойна, уваходзіш у сінхрон з прыродай, становішся крыху затарможаным, запаволеным. Пры гэтым я не ўяўляю, як можна мерзнуць у хаце, калі ёсць печка.
Што тычыцца расчысткі снегу, мы атрымалі іншы досвед, калі пераехалі сюды. Казіміраўка, дзе мы жылі раней, была ўзорна-паказальнай вёскай. Старшыня сельсавету заўсёды вазіла туды ўсякія праверкі, каб паказаць, як там кусты прыгожа высечаны і ўсё такое. У нас там былі дачнікі-актывісты, якія, ледзь што не так, званілі ў райвыканкам. Таму дарогу (а там асфальт быў да самага дома) чысцілі спраўна. Мы прачыналіся а сёмай раніцы, дарога ўжо была расчышчаная. А тут цяжкавата з гэтым. Дарога, калі і чысціцца, то праязная, а другасныя вясковыя вулачкі далёка не адразу.
— Калі пачаўся снегапад, — узгадвае Мікіціч, — мне трэба было на наступны дзень выехаць на машыне. Таму я вырашыў звечара выгнаць машыну на галоўную дарогу. Але пакуль раскапваў машыну, дарогу замяло так, што я ўжо не змог выехаць. Давялося раніцай ісці пешшу да чыгуначнай станцыі ў пяці кіламетрах. Выйшаў — на дарозе ні следу. Праз метраў 300 выйшаў на сабачыя сляды і пайшоў па іх. Калі ўжо амаль дайшоў да станцыі, сустрэў школьны аўтобус. Кіроўца стаяў з лапатай, нешта адкапваў. Праходзячы міма, я пачуў ад яго: