«Тутэйшая гаспадарка» пазнаёміць з сельскім бізнэсам
ПАДЗЕІ
У Калодзішчах пройдзе фестываль, які пакажа магчымасці малога бізнэсу ў беларускай вёсцы.
Фестываль «Тутэйшая гаспадарка» пройдзе 22-23 верасня 2018 года ў Калодзішчах па вул.Мінская, 5. Яго асноўная задача – паказаць, што малы сельскі бізнэс можа зрабіць для рэгіянальнага ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Падчас імпрэзы можна будзе наведаць семінар-дыскусію на тэму «Развіццё інавацыйных пляцовак па навучанню рамяству і прадпрымальніцтву», выставу-кірмаш вырабаў рамеснікаў і прадукцыі фермераў, эка-майстэрні і майстар-класы для дзяцей і дарослых. Таксама прысутных будзе чакаць музычна-забаўляльная праграма, фуд-корты і абсталяваная зона для фатаграфій.

Для ўдзелу ў фестывалі трэба зарэгістравацца тут.


Крыніца інфармацыі

Расказаць сябрам
Падпішыцеся
Каб нічога не прапусціць
Чытайце таксама
Made on
Tilda