Акрамя дыскусійнай часткі на форуме прадугледжаная частка практычная. Госці і ўдзельнікі змогуць разам сабраць зруб і пабудаваць альтанку, падзяліцца лайфхакамі па экабудаўніцтву з прыродных і спадручных матэрыялаў з мінімальнымі фінансавымі ўкладаннямі і найноўшымі тэхналогіямі.
Таксама на форуме прадугледжаная забаўляльная частка з музычнымі вечарамі, лазняй, дзіцячай праграмай, майстар-класамі ды гульнямі.
Гэта ўнікальная для беларусаў магчымасць пазнаёміцца і паразмаўляць з людзьмі, якія раздзяляюць каштоўнасці экалагічнага ўзаемадзеяння з прыродай, з іншымі ды самім сабой. У
Чырвоным Кастрычніку можна будзе пераняць досвед паспяховых сусветных пасяленняў. Чакаюцца госці з Аргентыны, Бразіліі, Гішпаніі, Літвы, Расіі, Украіны.