Новыя магчымасці для мясцовых супольнасцяў

ПАДЗЕІ
З'явілася выдатная магчымасць для рэгіянальных актывістаў папрацаваць над сваёй ідэяй для рашэння праблем у супольнасці разам з сотняй аднадумцаў і экспертаў. 27-28 кастрычніка Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі запрашае на "Майстэрню развіцця ідэяў для мясцовых супольнасцяў".
Майстэрня будзе адбывацца ў выглядзе цэлых содняў вялікага "мазгавога штурму" ці "сушкі ідэяў". Калі вам з суседзямі патрэбная дапамога, парада ці экспертыза ў рашэнні праблемаў на сваёй тэрыторыі; альбо калі ў вас няма ідэяў, што рабіць у сваёй супольнасці, але вы хочаце актыўнасці, гэтае мерапрыемства для вас.

Арганізатары чакаюць любых ідэяў, якія тычацца аб'яднання жыхароў, камунікацыі ў супольнасці, добраўпарадкавання тэрыторыі, стварэння прывабных і бяспечных дзіцячых пляцовак і роварных парковак, праблемаў асвятлення дзейнасці супольнасці ў СМІ, абароны інтарэсаў уразлівых групаў.

Дапамагаць у вашых ідэях будуць эксперты з розных сфераў: медыя, бізнэс, фонды, праектны мэнэджмэнт, PR, арганізацыя івэнтаў, адстойванне інтарэсаў.

Для рэгістрацыі на мерапрыемства, запоўніце форму. Папярэдняя праграма тут.

Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі з 2014 года актыўна працуе з актывістамі ў межах адукацыйнай праграмы "Лідарства ў мясцовых супольнасцях". Арганізатары вераць, што, аб'яўнаўшы намаганні, разам мы зможам змяніць жыццё да лепшага.

Акрамя таго Офіс еўрапейскай экспртызы і камунікацыі запусціў гульню "Добрыя суседзі: як палепшыць жыццё вакол сябе". Далучыцца да гульні можа любы чалавек і ў любы момант. Гуляючы, вы выявіце лакальныя праблемы; даведаецеся, як іх вырашыць; пазнаёміцеся і пасябруеце з людзьмі, якія жывуць побач; аб'яднаецеся для рашэння праблемаў; навучыцеся ўзаемадзейнічаць з органамі ўлады і СМІ.

Кожны зарэгістраваны гулец атрымае электронны ліст з заданнямі. Пасля выканання яму будуць налічвацца бонусы. Гульня цягнецца шэсць тыдняў і дзеліцца на некалькі этапаў. Для таго, каб атрымаць сертыфікат і запрашэнне на сустрэчу самых актыўных гульцоў і прэмію "Зрабілі", трэба выканаць па адным заданні з кожнага этапу.

Гэтая гульня павінна натхніць людзей на пазітыўныя змены месцаў, дзе яны жывуць. І пакажа, як шмат можна зрабіць, аб'яднаўшыся. Усю інфармацыю пра гульню вы знойдзеце па спасылцы.

Расказаць сябрам
Падпішыцеся
Каб нічога не прапусціць
Чытайце таксама